Рок па вакацыях — пастфактум

Среда, 3 Сентябрь, 2008

Дзякуй за пост пра «Рок па вакацыях». Адкрыла ByNames, перайшла па ссылках, зарэгістраваласяі схадзіла на канцэрт. Дзякуй! Там было клёва. Усе чамусьці чакалі «Нейрадзюбель». І Аніса (вядучы, арганізатар) не забываў нагадваць, што самае «салодкае» перыхавана на дысерт. Але пакуль чарга дайшла, да «салодкага» ўжо ўсе стаміліся, а некаторыя і ўвогуле сышлі. 4 з паловай гадзіны і хвілін 10 на перапынак!!!

Парадавалі і маладыя гурты, і нязменна абаяльны Варашкевіч.

Сцэна была шыкоўная. Святло, дэкарацыі, афармленне. І ніякай рэкламы, ні воднага спонсара. Грошы не пашкадавалі. Свае грошы?

Нечакана сустрэла сваю вучаніцу (так назавем школьніцу, якая заве мяне на Вы:) А калі на сцэну выйшаў «Tarpach», з задніх шэрагаў пачулася: «Ну, трэба ж, і яна працуе ў СБ». Сапрўды такой Самусік «Савецкая Беларусь» не бачыла. затое мы ўбачылі яе ў дуэце з Кулінковічам!

Хто быў на канцэрце, падзяліцеся ўражаннямі.