Жыць, разумеючы, што заўтра можа не быць
Автор: HvosT
Учора мой вагон метро спыніўся не на станцыі. У тунэлі. Запахла паленым. Інстынкт самазахавання спрацаваў імгненна: вочы забегалі, ногі падскочылі, мільён думак у галаве прабеглі адразу з такой хуткасцю, з якой не рухаецца ні водзін цунамі. Поезд, як ні ў чым не было, пачаў рух. А я зразумела, як хочацца жыць, калі смерць так блізка.
Я заўсёды спрабую пранікнуць у мозг чалавека, які ведае, што яго жыццё адмерана днямі. Хочацца падтрымаць, падбадзёрыць, парадаваць. Часта не ведаеш, ці можна заводзіць гаворку пра тое, колькі засталося. Бо пра гэта ім таксама трэба выгаварыцца. А, можа, наадварот не хочацца.
Як жыць і разумець — НЕ, не проста разумець, ведаць дакладна — што заўтра можа не быць? А ніяк! Нават смяротна хворыя строяць планы на будучыню, размаўляюць пра далёкую старасць і вераць, што гэты момант Усявышні ўсё ж такі адкладзе. Бо нельга жыць з адной думкай. Уявіце сабе гэта. Больш за 5 мінут (поўных 5 мінут сканцантраваных толькі на адной думцы пра хуткую смерць!) галава не вытрымае. Яна проста закіпіць і выбухне.
Мне вядомы розныя прыклады мужнасці і нявельмі (мужнасці).
Наталля, немаладая жанчына, калі ўрачы развялі рукамі і адправілі яе паміраць, стала адшэльнікам-стоўпнікам. Яна не прымала наведвальнікаў, не адказвала на тэлефанаванні. Малілася. Цуд адбыўся. Смяротная пухліна знікла. Зараз Наталля жыве і атрымлівае асалоду ад кожнага дня.
17-гадовы Антон таксама адмовіўся ад зносін, калі зразумеў, што яму засталося няшмат. Не ад усіх, ад большасці зносін. Ён пакрыўдзіў сваіх сяброў, загадаўшы больш ніколі не турбаваць яго. Антон адмовіўся ад усіх радасцяў. «Мне ўсё роўна» — рэагуе ён на любую з’яву. Ён пахаваў сябе яшчэ жывым, калі за гэты адмераны час можна паспець пражыць цэлае жыццё і імкнуцца максімальна насыціць яго. Чаму зараз усё роўна? Зараз, калі ён яшчэ жывы! Заўтра можа загінуць нехта, хто сёння адчувае сябе здаровым і не ведае пра лёс. А ў Антона ёсць больш, чым адзін !
дзень.
20-гадовая Лідзія доўга змагалася з анкалогіяй. У няроўным баі хвароба перамагла. Апошнія дні Ліда насычае радасцю. І для сябе, і для ўсіх акаляючых людзей. Яна заводзіць новых сяброў, цікавіцца апошнімі навінамі, дастае апошнія сінглы новамодных гуртоў. Усміхаецца. Прыгожа так усміхаецца. Яна зразумела, што нельга траціць найкаштоўнейшыя секунды на хваробу. У апошнім, дадатковым, раундзе Ліда стала пераможцай. Фізічны нядуг не зламіў яе дух.
Жыць ці дажываць?
Автор: 6alionagubaya
Разместить у себя на ресурсе или в ЖЖ:
На любом форуме в своем сообщении:
Август 18th, 2008 at 16:43
Успамінаю мінскае метро і параўноўваю з маскоўскім… зараз ужо звыкся, а адразу было крыху жудасна. Тут вагоны спыняюцца у тунэлях кожны дзень і па некалькі разоў, у іх жывуць бамжы і часам з-за «паху» туды заходзіць немагчыма, да хваробу якую схваціць лёгка…
Але ж сапраўды страшна было ў «День десантника» калі поезд спыніўся у тунэлі, усе неяк прыціхлі (хвалюцца таксама відаць) і раптам раздалося «Вали чурок!», і алкаголікі у берэтах пачалі скакаць па людзях(!) каб спаймаць нейкага студента-»чурку», які ім не спадабаўся. Тое, што яны калечаць «сваіх» іх увогуле не цікавіла. Трэба было бачыць як ўцякалі людзі з вагона, калі ён даехаў да станцыі… Не разумею я гэтага свята…
А па тэме… у кожнага свой шлях, адны хаваюцца ад людзей усё жыцце, нават здаровымі, другія – палучаюць медалі на пара-алімпійскіх гульнях.
Мы пачынаем паміраць з нараджэння, кожны па-свойму, хто павольна «са смакам», а хто хутка як маланка.
Галоунае, что нам дае жыццё – гэта выбар. А што выбраць, ці адмовіцца зусім кожны павінен вырашыць сам.
Август 18th, 2008 at 17:20
Почаще постите на такую тему, интересно читать и позновательно.
Август 18th, 2008 at 19:17
Привет! Пора ставить ToolBar с логотипом своего блога. «Благотворительный ТулБар» Круто? Как это сделать читай здесь http://www.assalto.ru/?p=135
Если понравилось, оставь коммент
Август 19th, 2008 at 00:38
Не думаў, што ты мову памятаеш нядрэнна
Август 20th, 2008 at 13:27
Метро всего один вариантов, вызывающий панику. Это не страшно. А что если завтра конец света?
http://unit.adsl.by/blog/dlya-chego-my-zhivem
Август 20th, 2008 at 13:42
Знаешь, твой вопрос напомнил саус парк.
Там была ситуация, когда на стадионе Великий Злодей объявил, что вот-вот будет конец света и все такое. Все замолчали, поутихли на пару секунд… а потом разделись и устроили оргию.